Госці самага рознага ўзросту мелі цудоўную магчымасць узяць удзел у спаборніцтвах па валейболе і міні-футболе, пачаставацца адмыслова прыгатаванымі стравамі, патанчыць і нават праверыць свой узровень валодання беларускай мовай. Маленькія беларусы радасна гойсалі на батуце, пакуль іх бацькі вялі душэўныя размовы з землякамі падчас пікніка.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў пранікнёны выступ гурта «Kazinak», музыканты якога выканалі кавер-версіі папулярных песен і прэзентавалі аўдыторыі свае новыя спевы на беларускай і англійскай мовах.

Адметна, што Філадэльфія, якую яшчэ называюць «горадам братэрскай любові» (адпаведна паходжання назвы з грэчаскай мовы), з’яўляецца адным з найстарэйшых амерыканскіх гарадоў, дзе была прынятая дэкларацыя незалежнасці ЗША, а таксама жыў наш славуты зямляк Тадэвуш Касцюшка. 

Вядома, што распаўсюджанай праблемай беларускай дыяспары за мяжой з’яўляецца раз’яднанасць яе прадстаўнікоў. Аднак у апошнія гады, пераважна ў Нью-Ёрку і шэрагу суседніх штатаў, назіраецца актывізацыя ў сферы правядзення разнастайных беларускіх імпрэз, колькасць удзельніках якіх няўхільна расце. Застаецца спадзявацца, што гэты імпэт не згасне ў далейшым і прынясе свой плён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?