21 жніўня памёр празаік Леанід Мартынавіч Дайнека. Ён пражыў 79 гадоў.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Саюз беларускіх пісьменнікаў, сябрам Рады якой быў Дайнека.

Развітанне адбудзецца ў нядзелю ў рытуальнай зале на Альшэўскага. Пра час развітання паведамяць дадаткова.

Леанід Дайнека нарадзіўся 28 студзеня 1940 года ў Змітраўцы (сёння Клічаўскі раён). Скончыў журфак БДУ. Працаваў на віцебскім тэлебачанні, на Беларускім тэлебачанні. У 1972—1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 — загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Леанід Дайнека быў аўтарам кніг «Футбол на замініраваным полі», «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».

З 1993 займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, меў алкагольны бізнэс — заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі» (брэнд «Крамбамбуля» і іншыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0