На дзіця-інваліда да 3 гадоў выплаты вырастуць да 483,57 рубля ў месяц.

Апошні раз дапамогі на дзяцей да трох гадоў павышалі з 1 лютага гэтага года. Тады выплаты выраслі на суму ад 33,42 да 42,97 рубля.

Рост дапамогі залежыць ад таго, як змянілася сярэдняя зарплата па краіне за папярэдні квартал. Калі яна падае ці не змяняецца, то памер дапамогі застаецца на ранейшым узроўні, а калі расце, то следам падымаюць і дапамогі.

Сярэдні заробак у першым квартале склаў 1011 рублёў, а ў другім — 1 074,6 рубля.

З 1 жніўня таксама перагледзяць памер аднаразовай выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Ён залежыць ад БПМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0