AP Photo / Jeff Widener

AP Photo / Jeff Widener

Трыццаць год таму гэты здымак абляцеў увесь свет. Звычайны чалавек з торбай заступіў дарогу калоне цяжкіх баявых машын, не даючы праехаць. Фота, зробленае амерыканскім фатографам у чэрвені 1989-га ў Пекіне, стала сімвалам грамадзянскага пратэсту супраць таталітарных парадкаў.

Гаворка ідзе пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь 4 чэрвеня 1989-га. У гісторыі яны засталіся як адно з самых крывавых у найноўшай гісторыі здушэнняў уладамі народнага пратэсту.

Увесну 1989-га Пекін бушаваў. На плошчы, якая была звычайным месцам масавых пратэстаў, сабраліся разам людзі дыяметральна процілеглых поглядаў. Іх яднала незадаволенасць рэформамі, якія праводзіў урад Дэн Сяапіна.

Праўда, незадаволеныя яны былі па-рознаму.

Студэнты, натхнёныя гарбачоўскай перабудовай у суседнім СССР, патрабавалі ад уладаў не толькі эканамічных пераўтварэнняў, але і галоснасці з дэмакратызацыяй. Бо Камуністычная партыя Кітая па-ранейшаму захоўвала манапольную ўладу. 

Рабочыя, па дабрабыце якіх ударылі эканамічныя пераўтварэнні, хацелі вярнуць парадак, які быў пры Мао. 

Яшчэ частку людзей вывела на плошчу абурэнне маштабамі карупцыі ў галінах улады. «Далоў прадажных чыноўнікаў!» — такі быў адзін з галоўных лозунгаў плошчы Цяньаньмэнь.

Пратэсты пачаліся 15 красавіка і не спыняліся, нягледзячы на заклікі ўлады разыходзіцца. Праз месяц пасля іх пачатку ў Пекіне ўвялі надзвычайнае становішча. Падобныя плошчы ўзніклі ў Шанхаі, іншых буйных гарадах. Тады было вырашана разагнаць пратэстоўцаў сілай.

Фота Catherine Henriette / AFP / Getty Images

Фота Catherine Henriette / AFP / Getty Images

Фота AP Photo / Sadayuki Mikami

Фота AP Photo / Sadayuki Mikami

Фота AP Photo / Sadayuki Mikami

Фота AP Photo / Sadayuki Mikami

Студэнты-мастакі стварылі на плошчы скульптуру «Багіні дэмакратыі». падчас разгону яе знеслі салдаты. Фота Catherine Henriette / AFP / Getty Images

Студэнты-мастакі стварылі на плошчы скульптуру «Багіні дэмакратыі». падчас разгону яе знеслі салдаты. Фота Catherine Henriette / AFP / Getty Images

Пратэставалі людзі розных пакаленняў. Фота AP Photo / Jeff Widener

Пратэставалі людзі розных пакаленняў. Фота AP Photo / Jeff Widener

Удзельнікі бестэрміновай студэнцкай галадоўкі на плошчы Цяньаньмэнь. Фота Catherine Henriette / AFP / Getty Images

Удзельнікі бестэрміновай студэнцкай галадоўкі на плошчы Цяньаньмэнь. Фота Catherine Henriette / AFP / Getty Images

Сілавік у цывільным раіць дэманстрантам разыходзіцца. Фота AP Photo / Mark Avery

Сілавік у цывільным раіць дэманстрантам разыходзіцца. Фота AP Photo / Mark Avery

Дзяўчына з фотаапаратам, заціснутая між дэманстрантамі і ланцугом салдатаў. Фота AP Photo / Jeff Widener

Дзяўчына з фотаапаратам, заціснутая між дэманстрантамі і ланцугом салдатаў. Фота AP Photo / Jeff Widener

Параненых у шпіталь везлі веларыкшамі. Фота AP Photo / Liu Heung Shing

Параненых у шпіталь везлі веларыкшамі. Фота AP Photo / Liu Heung Shing

Аперацыя пачалася 3 чэрвеня. Але амаль цэлыя суткі войска не магло дайсці да плошчы: людзі спынялі танкі і бронетранспарцёры і нават спалілі больш за дзясятак баявых машын.

Салдаты з брані пачалі страляць у натоўп. Колькасць ахвяраў сярод пратэстоўцаў дагэтуль невядомая. Паводле афіцыйных звестак — 242 чалавекі, але называліся лічбы і ў 1000 і ў некалькі тысяч, бо бойня ішла не толькі на плошчы, але і на прылеглых вуліцах.

Усіх удзельнікаў пратэстаў абвесцілі злачынцамі, арыштоўвалі і трымалі без суда. Сотні пратэстоўцаў уцяклі за мяжу. Пасля Цяньаньмэнь Кітай цвёрда стаў на рэйкі эканамічных пераўтварэнняў без палітычнай лібералізацыі. 

Лёс чалавека, які спыніў танкавую калону на плошчы Цяньаньмэнь, застаўся невядомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?