Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас цырымоніі інаўгурацыі заявіў, што яго першай задачай на новай пасадзе стане спыненне агню на Данбасе.
Па словах Зяленскага, ён гатовы губляць свае рэйтынгі, папулярнасць і нават пасаду дзеля ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.
«Наша першая задача — спыніць агонь на Данбасе», - сказаў Зяленскі.
Ён дадаў, што пачатак мірнаму ўрэгуляванню на Данбасе можа пакласці вяртанне ўкраінскіх палонных на радзіму.