Пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі лакалізаваны, а затым патушаны — супрацоўнікам экстраных службаў удалося ўзяць агонь пад кантроль, паведаміў CNN прадстаўнік парыжскай паліцыі. Parisien у сваю чаргу удакладняе, што ў будынку яшчэ ёсць некалькі агмянёў узгарання.

Le Monde

Le Monde

Пры гэтым прадстаўнік пажарных службаў, падпалкоўнік Габрыэль Плюс заявіў Le Figaro і Reuters, што ў цэлым «пажар пагашаны». «[Але] мы працягнем сачыць за рэшткавымі ўзгараннямі і астуджаць канструкцыі, кантралюючы, каб полымя не аднавілася», — дадаў ён.

Астатніх дэталяў аб тым, што адбываецца на месцы здарэння, суразмоўцы выданняў і тэлеканала не прыводзяць.

Як мяркуецца, прычынай пажару маглі стаць работы па рэстаўрацыі будынка, у рамках якіх вакол сабора былі ўзведзены лясы вышынёй 100 метраў. Галоўны архітэктар рэстаўрацыі Філіп Вільнёў заявіў, што рабочых падчас пачатку пажару на пляцоўцы не было.

Пажар у саборы Нотр-Дам пачаўся 15 красавіка каля 18:30 па мінскім часе. Агонь знішчыў дзве траціны даху, шпіль і гадзіннік сабора. Паводле ацэнак экспертаў, рэстаўрацыя будынка можа заняць ад пяці да некалькіх дзясяткаў гадоў. Раней прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў французам, што сабор Парыжскай Божай Маці будзе адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0