kremlin.ru

kremlin.ru

Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр, скінуты ў выніку вайсковага перавароту, не будзе выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе.

Як заявілі часовыя ваенныя ўлады краіны, аль-Башыр паўстане перад судом на радзіме.

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Амара аль-Башыра ў 2010 годзе. Яго абвінавачваюць у генацыдзе падчас распачатага ў 2003 годзе міжэтнічнага канфлікту ў Дарфуры, ахвярамі якога сталі сотні тысяч чалавек. Прычым аль-Башыр стаў першым (і застаецца адзіным на дадзены момант) кіраўніком дзяржавы, на арышт якога МУС выдаваў ордэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0