У Бабруйску пры работах у рачным порце знайшлі шлем канца IX — пачатку XI стагоддзя, паведаміў БелТА старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.

house.gov.by

house.gov.by

Паводле яго слоў, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка. «Такая рэч у краіне знойдзена ўпершыню. Аналагі ёсць ва Украіне, у дружынных магільніках у знакамітай «Чорнай магіле» (курган у Чарнігаве) і ў Шаставіцы», — адзначыў Ігар Марзалюк. У гэтыя выходныя на месцы, дзе выявілі шлем, будуць праводзіцца раскопкі. Навукоўцы разлічваюць, што ён стане не адзінай унікальнай знаходкай.

Шлем добра захаваўся. Трэба будзе вырашыць пытанне аб яго кансервацыі. Плануецца, што знаходку перададуць спецыялістам для даследаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0