Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

5 красавіка будаўнічыя работы ў Курапатах аднавіліся, але ў значна меншых маштабах, чым днём раней. Рабочыя з арганізацыі «Заслаўебудіндустрыя» закопваюць металічныя слупы ўздоўж лесу з боку рэстарана «Паедзем паядзім», іншыя рабочыя мантажуюць секцыі металічнай сеткі, піша Радыё Свабода

Ужо зроблена каля 50 метраў агароджы. На пляцоўцы працуюць да 10 рабочых і спецыялістаў, іх абслугоўвае 2 грузавікі. Пагрузчыкаў і бульдозераў, якія ўчора валілі курапацкія крыжы, сёння на будоўлі не відаць.

Месца работ па-ранейшаму адгароджана бела-чырвонай стужкай; за тым, каб ніхто чужы не пранікаў за яе, сочаць некалькі міліцыянтаў і людзей у цывільным.

На баку лесу ад заслаўскай дарогі выкапаныя ямкі пад слупкі агароджы прыкладна на 100 метраў, але работы там не вядуцца.

Па саміх Курапатах можна хадзіць, як і ўчора ўвечары. Ачэплена стужкай толькі паласа ўздоўж лесу ад рэстарана, дзе ставяць агароджу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0