Foto: F64
Міністр аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Юрыс Пуце выдаў распараджэнне аб адхіленні Ніла Ушакова ( «Згода») ад выканання службовых абавязкаў старшыні Рыжскай думы, піша Delfi.
Ушакоў займае пасаду мэра з 2009 года. Ушакоў заставаўся мэрам і пасля муніцыпальных выбараў у 2013 і 2017 годзе.
З уступленнем у сілу распараджэння міністра Ушакоў стане шараговым дэпутатам Рыжскай думы.
У распараджэнні Пуце пералічана некалькі парушэнняў, зробленых Ушаковым у якасці мэра Рыгі, а таксама імёны прадстаўнікоў трымальніка долі капіталу муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme.