Прэзідэнт Алжыра Абдэльазіз Бутэфліка ў аўторак падаў у адстаўку — пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў.

Паведамленне пра адстаўку Бутэфлікі з'явілася неўзабаве пасля таго, як начальнік генеральнага штаба алжырскай арміі Ахмед Гаед Салах заклікаў неадкладна прыняць меры па яго адхіленні ад пасады, піша svoboda.org. 

Вайскоўцаў не задаволіла зробленая раней заява аб тым, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэння свайго чацвёртага мандата 28 красавіка. Яны запатрабавалі неадкладнага сыходу.

У адпаведнасці з канстытуцыяй Алжыра пасля адстаўкі Бутэфліка абавязкі часовага лідара краіны будзе выконваць спікер верхняй палаты парламента Абдэлькадэр Бенсалах. Прэзідэнцкія выбары павінны быць арганізаваны на працягу 90 дзён.

Бутэфліка кіраваў Алжырам з 1999 года, але апошнія гады сур'ёзна хварэў, і краінай кіравалі людзі з яго атачэння і вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0