Фота pics721, Shutterstock

Фота pics721, Shutterstock

Танныя кітайскія кабіны ўжо не так прывабныя: стандартныя памеры, даволі тонкае шкло, нядоўгі тэрмін службы, велізарная канструкцыя, адсутнасць выбару фурнітуры і магчымасці купіць запчасткі.

Беларуская кампанія па вытворчасці суцэльнашкляных канструкцый Stekloby.by прапануе альтэрнатыву — сучасныя канструкцыі са шкла:

  • душавыя кабіны
  • шторкі і экраны для ваннай
  • офісныя перагародкі
  • міжпакаёвыя перагародкі ў кватэру
  • агароджы лесвіц і гаўбцоў
  • шкляныя дзверы пад заказ

Можна выбраць любы памер і канфігурацыю, ручкі, колер і фурнітуру. Шкляныя канструкцыі выглядаюць лёгка, стылёва, мінімалістычна, і ў той жа час яны бяспечныя, паколькі вырабляюцца з загартаванага ўдаратрывалага шкла 8—10 мм. Да таго ж такія канструкцыі доўга служаць. А паколькі вытворца знаходзіцца ў Мінску, то праблем з сэрвісам і наяўнасцю запчастак таксама не ўзнікае.

Шкло можна выбраць празрыстае, матавае, камбінаванае (матавае + празрыстае), узорыстае, каляровае, з нанясеннем пескаструменнага малюнка, а таксама з гідрафобным пакрыццём.

Замер, кошт і тэрміны

1) Замер выконваецца канструктарам Stekloby.by на стадыі чыставога аздаблення памяшкання. Гэта значыць, што ўжо павінна быць пакладзена плітка і ўсталяваны трап або паддон.

2) Цана пры разліку заўсёды ўказваецца «пад ключ».

3) Тэрмін вырабу канструкцыі — 7 працоўных дзён. Калі гэта незвычайнае, асаблівае рашэнне — да 15 працоўных дзён.

Нашы канструктары і дызайнеры гатовыя працаваць са «складанымі выпадкамі» і цікавымі задачамі. Яны выканалі ўжо больш за 200 праектаў душавых па Беларусi. Стыль, якасць, бяспека — тры асноўныя арыенціры ў працы над вашымі праектамі.

Каманда Stekloby.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0