«У Рэчыцкім педагагічным каледжы прымушаюць уступаць у БРСМ», — з такой скаргай звярнуліся вучні ў суполку Речица LIVE.
Па наяўнай інфармацыі, прымушаюць не толькі беларусаў, але і расіян, якія праходзяць навучанне ў сценах установы.
«Некаторым вучням няма 16-ці гадоў, а згоды іх бацькоў пытацца ніхто не збіраецца», — піша аўтар.
Пры гэтым патрабуецца аплаціць сяброўскі ўзнос. Так, напрыклад, у сакавіку ён склаў 6 рублёў.