11 лютага пачаўся разгляд чарговай «медыцынскай справы». На лаве падсудных Мінскага гарадскога суда Аляксандр Бялецкі: прафесар, акадэмік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, былы дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Абвінавачванне банальнае — хабар.

Аляксандра Бялецкага арыштавалі ўлетку 2018 года, калі праводзіліся маштабныя затрыманні ў межах барацьбы з карупцыяй у медыцынскай сферы. Акадэмік выйшаў з СІЗА КДБ у студзені.

Цяпер Бялецкаму пагражае да 15 гадоў калоніі — за тое, што браў хабар у асабліва буйным памеры, калі быў асобай на адказнай пасадзе. Пры вобшуках у гаражы акадэміка знайшлі цэлую выставу дарагога алкаголю і каля 500 тысяч даляраў наяўнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0