Апошні кіраўнік Вярхоўнага Савета СССР Анатоль Лук'янаў памёр 9 студзеня ў Маскве. Яму было 88 гадоў. Па словах дачкі, перад смерцю ён цяжка хварэў.

Анатоль Лук'янаў нарадзіўся ў Смаленску ў 1930 годзе. У сакавіку 1990 году Лук'янаў стаў старшынёй Вярхоўнага савета, змяніўшы на гэтай пасадзе Міхаіла Гарбачова, якога абралі прэзідэнтам СССР.

У жніўні 1991 года годзе Лук'янаў далучыўся да ГКЧП, з-за чаго пасля правалу путчу быў арыштаваны. У 1994 годзе яго, амніставалі. Пасля гэтага Лук'янаў абіраўся ў Дзярждуму, уваходзіў у склад прэзідыума ЦК КПРФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0