Радыё «Свабода» высветліла прозвішча чалавека, які ўчора прывёў у суд над палітвязнем студэнтаў БАТУ і абразіў маці Аляксандра Баразенкі.

Гэта сакратар менскага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і

галоўны спецыяліст БРСМ Цэнтральнага раёна Менска Уладзімір Цюхай.

Учора ён прывёў у Цэнтральны суд каля 30 студэнтаў, каб у залу паседжанняў не змаглі прайсці праваабаронцы і актывісты апазіцыі.

А сёння абразіў і ўдарыў маці падсуднага Аляксандра Баразенкі. На выхадзе з залы суда Алена Баразенка спытала ў кіраўніка групы студэнтаў, якія занялі ўся залу суда, «ці мае ён сумленне». У адказ той моцна пхнуў жанчыну ў плечы.

Ад удару пажылая жанчына ўпала на рукі мужа. Убачыўшы абурэнне людзей, кіраўнік групы студэнтаў кінуўся скардзіцца міліцыянтам, але тыя адмовіліся ўмешвацца. Тады мужчына стаў пагражаць журналістам і абазваў маці палітвязня «стварэннем».

Раней ён жа вырваў з рук карэспандэнта Алега Груздзіловіча фотаапарат і ўсяляк спрабаваў перашкодзіць працы СМІ. «Трэба забраць у яго фотаапарат і, перш за ўсё, знішчыць відэазапіс. Калі ён з’явіцца ў Інтэрнэце, будзе вялікі скандал!», ‑‑ тлумачыў выкладчык міліцыянту.

Паводле Хартыі'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0