Delfi

Delfi

Літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык Томас Венцлава пераязджае жыць у Вільню, піша Delfi.lt

«Мы з жонкай купілі кватэру ў цэнтры Вільні. Ужо шэсць гадоў я з'яўляюся прафесарам-эмерытам Ельскага універсітэта, гэта значыць больш не выкладаю і ў мяне няма прамых абавязкаў са студэнтамі», — сказаў ён.

Венцлава нарадзіўся ў 1937 г. у Клайпедзе. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці - напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0