Wikimedia Commons
Падводная лодка San Juan, якая знікла 15 лістапада 2017 года з 44 маракамі на борце, знойдзена падчас пошукавай аперацыі, якую праводзіла з дапамогай дыстанцыйна кіраванага апарата амерыканская кампанія Ocean Infinity.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Ваенна-марскіх сіл Аргенціны, апублікаваным на сайце ведамства.
Субмарына, пошукі якой працягваліся больш за год, знаходзіцца на глыбіні 800 метраў.
Аперацыя па выратаванні экіпажа падлодкі была афіцыйна спыненая 1 снежня 2017 года.
Аргенцінскія ўлады 5 снежня 2017 года афіцыйна прызналі гібель экіпажа падводнай лодкі. У пошуках дапамагалі 18 краін.
Дызельная падводная лодка San Juan знікла пасля таго, як выйшла з порта Ушуая і накіравалася ў Мар-дэль-Плата. На яе борце былі 44 чалавекі. Апошні раз яна падавала сігнал за 432 км ад Атлантычнага ўзбярэжжа Аргенціны, а затым знікла.