«Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах. Мінск: Альфа-кніга, 2018 — 224 с. Цена 114 р.30 к.

Аўтар, на падставе багатай архіўнай базы і з выкарастаннем шматлікіх унікальных здымкаў раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а таксама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны.

Вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам.

Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг Паміж Варшавай і Масквой», «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе», «Адысея палешука», «Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.» Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. (2014).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0