Reuters

Reuters

Былы кіраўнік жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, адпраўлены Мадрыдам у адстаўку пасля абвяшчэння рэгіёнам незалежнасці, заявіў, што Каталонская Рэспубліка перамагла манархію.

Такім чынам ён пракаментаваў вынікі выбараў у аўтаноміі, згодна з якімі, абсалютная большасць — 70 месцаў з 135 — ва ўрадзе Каталоніі атрымаюць прыхільнікі аддзялення рэгіёну ад Іспаніі.

Мадрыд Пучдэмон таксама заклікаў прыпыніць дзеянне арт. 155 Канстытуцыі Іспаніі, які даў цэнтральнаму ўраду права на сілавое рашэнне канфлікту пасля рэферэндуму

 «Мы павінны пачаць займацца палітыкай, спадар [прэм'ер-міністр Іспаніі] Рахой», - звярнуўся Пучдэмон да старшыні іспанскага ўрада ў ходзе сваёй прэс-канферэнцыі ў Брусэльскім канферэнц-цэнтры.

«Каталонская Рэспубліка перамагла манархію. Іспанская дзяржава пацярпела паразу », - абвясціў палітык, заўважыўшы, што ў сувязі з гэтым у першую чаргу ён хацеў бы падзякаваць тым, хто знаходзіцца ў турме.

Пасля падліку больш за 99% бюлетэняў тры партыі, якія выступаюць за незалежнасць, — «Разам за Каталонію» (JxCat), «Рэспубліканскія левыя Каталоніі» (ERC) і «Народны саюз» (CUP) - атрымліваюць у мясцовым парламенце 70 месцаў з 135, г.зн. большасць.

Аднак лідзіруе партыя «Грамадзяне» (Ciudadanos), якая выступае за тое, каб Каталонія засталася ў складзе Іспаніі. Яна набрала 25% галасоў, што дае ёй 36 мандатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?