Падчас з’езду «Маладога фронту» быў абраны новы старшыня арганізацыі. Ім стаў ураджэнец Бабруйска Яўген Глаголеў-Васьковіч, колішні палітвязень.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

Папярэднія два гады «Малады фронт» не меў кіраўніка, лічылася, што на чале арганізацыі стаіць сойм.

* * *

Яўген Васьковіч — ураджэнец Бабруйска. Завочна вучыўся ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце на журналіста, працаваў у «Бабруйскім кур'еры».

За ўдзел у Плошчы-2010 быў прысуджаны да 12 сутак арышту.

У 2011 годзе быў прысуджаны да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу будынку Бабруйскага КДБ ў кастрычніку 2010 года. З калоніі быў пераведзены на больш жорсткі рэжым у турму.

Не пісаў прашэнне аб памілаванні, вызвалены ў 2015 годзе перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Хрысціянскі дэмакрат, актывіст «Нашага дома» Вольгі Карач.

Пабраўшыся шлюбам з Александрынай Глаголевай, узяў падвойнае прозвішча. У сям'і гадуецца дачка Далія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0