Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку — былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыал Жункерас.
На пасяджэнне суда ў Мадрыдзе прыйшло дзевяць членаў каталонскага ўрада, з іх восем былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад.
Арыштаваных міністраў абвінавачваюць у бунце, мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.
Яшчэ аднаго былога члена ўрада Санці Вілу, які кіруе дэпартаментам па справах прадпрымальніцтва і навукі, пракуратура папрасіла пакінуць на волі пад заклад у 50 тыс. еўра. Віла падаў у адстаўку яшчэ да абвяшчэння незалежнасці Каталоніі.
Рух «Нацыянальная асамблея Каталоніі» ужо заклікаў грамадзян выйсці на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння суда.
Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пудждэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з'явіліся. Цяпер яны знаходзяцца ў Бельгіі. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордар на іх арышт.