На сайце Міністэрства абароны з'явілася відэа, якое тлумачыць, што адбывалася каля ўвахода ў будынак ведамства днём 16 кастрычніка.

Нагадаем, у інтэрнэце быў апублікаваны фотаздымак аўтамабіля, прыпаркаванага каля Міністэрства абароны.

«Армія, дзе вешаюць нашых дзяцей, гэта не армія, гэта — лайно. Арцём Басцюк, Саша Коржыч, чый сын наступны?» — гаворыцца на самаробным плакаце, замацаваным унутры машыны.

«У разлічаны час кіроўца на пабітым аўтамабілі, фатограф і чалавек-шырма пачынаюць рух па сігнале чалавека-каардынатара.

Пабіты аўтамабіль пад'язджае да кантрольна-прапускнога пункта і спыняецца ў месцы, забароненым правіламі дарожнага руху для спынення. На заднім шкле аўтамабіля размешчаны плакат з абразлівым надпісам на адрас Узброеных сіл. Кіроўца выходзіць з машыны і адцягвае ўвагу вартавога. Адначасова падыходзіць чалавек-шырма і звяртаецца да вартавога з любым пытаннем. У гэты момант фатограф робіць здымак. Адыходзіць, правярае якасць здымка. Вяртаецца і робіць паўторны здымак. Машына хутка з'язджае, каб пазбегнуць наступстваў.

Рэдакцыйнае заданне выканана. Матэрыял «заліваецца» на сайт, грошы грантадаўцаў адпрацаваны», — апісанае відэа на партале Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0