Губернатар Кіраўскай вобласці Расіі Мікіта Бялых падаў хадайніцтва ажаніцца ў СІЗА. Пра гэта паведамляе РЕН-ТВ.
Вяселле планавалася згуляць 27 ліпеня, аднак следчы пакуль не даў дазволу. У сувязі з гэтым адзначаецца, што вяселле можа адбыцца на наступным тыдні.
Пры гэтым удакладняецца, што ажаніцца з 30-гадовай Кацярынай з Падмаскоўя Бялых вырашыў яшчэ да затрыманьня.
0
0
0
0
0
0