Памёр вядомы артыст тэатра Расціслаў Янкоўскі. 

Янкоўскаму было 86 гадоў. Ён меў званні Заслужанага і Народнага артыста БССР, Народнага артыста СССР (1978).

Ён нарадзіўся ў 1930 у Адэсе ў сям'і шляхціца з беларуска-польскімі каранямі.

У Беларусь пераехаў з сям'ёй у 1957 і працаваў у Рускім тэатры.

Ягоны брат Алег Янкоўскі быў папулярным артыстам савецкага і расійскага кіно.

Расціслаў Янкоўскі быў дэпутатам прызначанага камуністамі Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990). У палітычных спрэчках 90-х ён устаў на бок Аляксандра Лукашэнкі. У 2000-м, праз год пасля знікнення лідараў апазіцыі Ганчара і Захаранкі, Янкоўскі пагадзіўся стаць членам Савета Рэспублікі.

Сярод ягоных апошніх спраў было кіраванне журы кінафестывалю «Лістапад». Сярод ягоных апошніх значных роляў — спектакль «Пане Каханку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?