Вёў імпрэзу Сяргей Філімонаў
У намінацыі «Адкрыццё года» перамог праект спявачкі Паліны Цімохінай «Pauline». Сольны праект яна заснавала ў 2013 г. У сакавіку 2015-га яна рэзентавала новую песню «Палон», якая перамагла адразу ў дзвюх чартах — «Шчасьлівая 13-ка» на Радыё Рацыя і ў хіт-парадзе на Tuzin.fm. А кліп на яе песню «Пачакай» пратрымаўся ў відэачарце на Tuzin.fm цягам усяго музычнага сезона.
На прэмію быў таксама намінаваны Teleport
Гурт Angst утвораны ў 2014 г.
Zolki Band - Інды-рок гурт з Брэста
На самую галоўную прэмію «Героі года» былі намінаваныя «Brutto», Navi, «Крамбамбуля», TonqiXod, Re1ikt, Зміцер Вайцюшкевіч, Shuma.
Пераможцам стаў гурт «Крамбамбуля».
Таксама гурт «Akute» атрымаў узнагароду ад Тузіна за найлепшы альбом года.