«У сувязі з самаўхіленнем Віктара Януковіча ад выканання сваіх абавязкаў» Вярхоўная Рада адхіліла яго абавязкаў прэзідэнта. Датэрміновыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 25 мая.
За імпічмент галасавала 328 дэпутатаў з 334 прыстутных. Усяго ў Вярхоўнай Радзе 450 дэпутатаў.
Гэтае рашэнне сталася пасля таго, як Віктар Януковіч адмовіўся падаць у адстаўку, але і не падпісаў канстытуцыйныя змены, якія былі прадугледжаныя пятнічнымі дамоўленасцямі.
Адначасова былі прызначаныя часовыя кіраўнікі Мінабароны, СБУ і Генпракуратуры. Мінабароны ўзначаліў былы начальнік Генштаба Замана, якога 3 дні назад Януковіч адправіў у адстаўку за адмову паслаць войскі на разгон дэманстрантаў.
У кароткім звароце Замана сказаў, што войска будзе стаяць на варце тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.
Часовым кіраўніком СБУ стаў Налівайчанка, які займаў гэтую пасаду ў 2006—2010 гадах. Часовым кіраўніком Генпракуратуры стаў дэпутат ад партыі «Свабода» Махніцкі.
* * *
У рэзідэнцыі Януковіча Міжгор'е знайшлі дакументы, якія плавалі ў вадзе каля прычала на Дняпры.
Як паведаміў карэспандэнт Украінскай праўды, актывісты збіраюць іх, каб апублікаваць.
Сярод дакументаў ёсць звесткі пра дадатковую аплату работнікам ДПС у далярах, хабару на тэндэрах, выдаткі на спецкватэры і загоны для страўсаў.
Як паведаміў супрацоўнік УГА, які застаўся ў Міжгор'і — маёр Белавус — апошні верталёт уздымаўся з тэрыторыі Міжгор'я 2 дні таму. Пры гэтым, паводле яго слоў, у апошнія дні вельмі актыўна з Міжгор'я курсіравалі машыны.
Белавус не ўдакладніў, былі гэта машыны грузавыя або легкавыя.
Каля прычала Міжгор'я знойдзеныя купы попелу — там палілі паперы. Частку, відаць, разнёс вецер, а некаторыя проста не паспелі спаліць і скінулі ў раку.
Тысячы людзей гулялі сёння па рэзідэнцыі Міжгор'е, якая стала сімвалам карупцыі ва Украіне. Толькі будматэрыялы для гэтага прыватнага комплексу каштавалі 9,5 млн еўра. Унутр будынкаў самаабарона Майдану нікога не пускала.