На Падляшшы цікавая з’ява: інтэлектуалы пачалі змагацца за захаванне мясцовых гаворак.

На Падляшшы цікавая з’ява: інтэлектуалы пачалі змагацца за захаванне мясцовых гаворак.

Якая дагледжанасць і акуратнасць каля хатаў і на вуліцы! На Падляшшы жывуць хай не багатыя, але гаспадарлівыя людзі. Па польскіх мерках гэта бедны рэгіён, але ў параўнанні з Беларуссю там — парадак і заможнасць. На фота: калядаванне.

Якая дагледжанасць і акуратнасць каля хатаў і на вуліцы! На Падляшшы жывуць хай не багатыя, але гаспадарлівыя людзі. Па польскіх мерках гэта бедны рэгіён, але ў параўнанні з Беларуссю там — парадак і заможнасць. На фота: калядаванне.

Для прапаганды сваёй мовы выкарыстоўваюць універсальныя сюжэты.

Для прапаганды сваёй мовы выкарыстоўваюць універсальныя сюжэты.

Мапа гаворак Паўночнага Падляшша.

Мапа гаворак Паўночнага Падляшша.

«Гаварыма па-свойму!»

«Гаварыма па-свойму!»

Традыцыі падляшскага дызайну і эстэтыкі.

Традыцыі падляшскага дызайну і эстэтыкі.

«Столькі снегу, а пакачаць няма каму».

«Столькі снегу, а пакачаць няма каму».

Ёсць і такія патрыёты.

Ёсць і такія патрыёты.

Захоўваецца традыцыя калядак: з цыганом ды звяздою.

Захоўваецца традыцыя калядак: з цыганом ды звяздою.

Нашых суродзічаў на Падляшшы не так і шмат: апошнія перапісы даюць лічбу каля 50 тысяч.
Колісь было больш за 100 тысяч, але ва ўсіх нацыянальных дзяржавах большасць асімілюе меншасці. Тое самае адбываецца і ў Беларусі, і ў Польшчы. Праўда, калі Польшча моцна дапамагае сваім суайчыннікам за Нёманам, то каланіяльная, забітая Беларусь доўгі час нічым не магла паспрыяць беларусам над Нарвай.
Але тыя беларусы, што засталіся беларусамі, — гэта моцная, актыўная грамада.
У прынцыпе, на памежжах у людзей заўжды быў мацнейшы дух супольнасці, пачуцце адрознасці.
Да таго ж, на Падляшшы жывуць хай не багатыя, але гаспадарлівыя людзі.
Па польскіх мерках гэта бедны рэгіён, але ў параўнанні з Беларуссю там — парадачак і заможнасць.
Гэта не якіясьці «тутэйшыя», яны глядзяць на іншыя еўрапейскія меншасці і дзейнічаюць.
Маюць сваё радыё «Рацыя», газету «Ніва», часопіс «Czasopis», Беларускае гістарычнае таварыства, рок-фестываль «Басовішча» ў Гарадку, фестываль «Бардаўская восень» у Бельску, фестываль духоўнай музыкі ў Гайнаўцы, шматлікія фэсты беларускай песні. На гары Грабарцы штогод збіраюцца пілігрымы, беларускую мову ўпарта вучаць у школах і ўніверсітэтах, хоць, здавалася б, якая з такой навукі практычная карысць тут і цяпер?.. Беларусы Падляшша ясна бачаць, што беларусы здольныя ў доўгатэрміновай перспектыве захавацца як супольнасць, калі Беларусь будзе нацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай і зыходзячы з гэтага выбудоўваюць свае стратэгіі.
Апошнім часам на Падляшшы нарадзілася яшчэ адна цікавая культурная з’ява: інтэлектуалы пачалі змагацца за захаванне мясцовых гаворак.

Чалавек адчувае прывязанасць да адметнасцяў свайго роду, дый свой дыялект — гэта проста прыгожа ўрэшце. Вышэйшы ўзровень адукацыі дазваляе асвойваць і спалучаць і дзяржаўную мову (польскую), і нацыянальную (літаратурную беларускую) і мясцовую («сваю мову»).

Падляшскія інтэлектуалы трапілі ў агульнаеўрапейскі трэнд.
Там у многіх краінах стаўленне да нацыянальнай культурнай спадчыны трапяткое: ад традыцыйных страваў да традыцыйных гаворак. Дыялекты суіснуюць з літаратурнай мовай у Італіі, Нямеччыне. У Нарвегіі стала модна гаварыць на дыялекце на нацыянальным тэлебачанні. Не рэдкасць цяпер, калі вядучы шоу ў прайм-тайм гаворыць з гасцямі на дыялекце сваёй нарвежскай вёскі.
Пратаганістам стварэння падляшскай мікрамовы стаў выдатны пісьменнік, журналіст і перакладчык-паліглот Ян Максімюк, які працуе на Беларускай службе радыё «Свабода».

Падляшскія дыялекты падобныя да гаворак паўночнай Берасцейшчыны. Як і ў Пружанскім раёне, на поўначы польскага Падляшша гавораць як на літаратурнай беларускай мове. А на поўдні – як па-ўкраінску. А пасярэдзінцы – асаблівыя гаворкі.

Напрыклад, «вуон хотеў зробіті» («=ён хацеў зрабіць»).
Акурат іх хоча пакласці ў аснову мікрамовы Максімюк.

Да Максімюка далучылася група маладых калег. Сярод іншага, яны шыраць свае ідэі і праз Фэйсбук.

Зірніце ў нашай фотагалерэі трохі вырабленых імі матыватараў, а таксама мапу гаворак Падляшша і пару харошых калядных здымкаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?