Мудроў-аўтар

Яго тэксты раскіданыя па перакладных анталёгіях, нулявых выпусках літальманахаў ды амбітных брашурах самвыдату. Гэта проза для прэзэнтацый, для старту. Пад заклад удзелу Мудрова ў пачынаньні адкрываюцца праекты, і запрашаецца ён не на ролю вясельнага маршалка, а дзеля чарнавой работы. Але «мэнэджэры культуры» рызыкуюць абмахнуцца, паставіўшы на Мудрова-прадукт. Гандлюе сам Мудроў, расфасаваўшы бел-рэчаіснасьць у раздроб па 20 старонак свайго ўлюбёнага апавядальнага фармату.

Мудроў — тэкставік, што рэдкасьць для краіны паэтаў-песеньнікаў. Аднак імя празаіка не атаесамляецца з вобразам катаржнай цягавітасьці. Яго тэксты паўстаюць з гульні беларускім словам, гэта не залатая руда, здабытая мазалём, а шумавіньне, зьнятае з фантастычных слоўнікаў Власта ды Станкевіча. На такой мове ніхто ніколі не размаўляў і наўрад ці калі будзе. Пачаткі яго аповедаў прыгожыя і цьмяныя, як кнігі Фолкнэра: бессэнсоўна сачыць за лёгікай іх пабудовы — яны проста прыварожваюць рытмам.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0