У бліжэйшыя суткі, 29 лістапада, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

На значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, па поўначы — дажджы з мокрым снегам.
Па Віцебскай вобласці ноччу месцамі слабы галалёд, днём у асобных раёнах моцныя ападкі.
Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі згусціцца туман. Вецер паўднёвы 4–9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 0 — +6 градусаў. Днём чакаецца ад 1 градуса цяпла на паўночным усходзе да 10 цяпла на паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?