27 лістапада ў вокнах беларусаў маюць з’явіцца свечкі ў гонар ваяроў Слуцкага збройнага чыну.

Пад зваротам падпісаліся Алесь Краўцэвіч з Беларускага гістарычнага таварыства, Алег Латышонак з Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Анатоль Міхнавец з Беларускай нацыянальнай памяці.

Слуцкі збройны чын — такую назву атрымала паўстанне ў абарону незалежнасці Беларусі. Яно адбылося ў раёне Слуцку ў лістападзе-снежні 1920 года.

Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў савецкім войскам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?