19 лістапада — 301-я гадавіна з дня нараджэння Ламаносава. Яго 300-годдзе, прайшло непрыкметна. А што чаўплося б яшчэ нядаўна!

Для Расіі ён быў «наша ўсё», а таму і для ўсіх народаў СССР — непараўнальны і незабыўны, а значыцца і неаспрэчны.
У Беларусі да сёння юбілеі неБагдановічаў, а даступных калхознаму інтэлекту расійскіх замухрышак ад культуры ўшаноўваюцца на дзяржузроўні — а тут і мы прамаўчалі?! Ламаносаў жа і паэт, і хімік «да Лавуазье», і сын памора…

Пад рукамі ў мяне ПСС, т.6, 1946, М-Л. АН СССР, «Труды по русской истории, общественно-экономическим вопросам и географии (1747—1765 гг.)».

Перачытваю і дзівуюся! А братачкі, дык гэта ж інтэгратар ад Рурыка, першы, лічы, інтэрнацыяналіст да інтэрнацыяналізму КПСС-КГБ! І такога замаўчаць?

Дзе «сыны пляяды трашчанкоўскай»? Ламаносаў гісторыю БССР і абвяргае, і дапаўняе, яго заўвагі дазваляюць канкрэтызаваць тэзісы і дактрыны, савецка-партыйнай і праваслаўна-шавіністычнай школай замоўчаныя. Назаву некалькі дактрын, а пад канец дам тэкст Ламаносава — не чытача.

Гістарычна-ідэалагічныя міфы лёгка абвяргаюцца сумежнымі ведамі. Напрыклад, дэндралогія, тапаніміка, гідралогія.
Глебазнаўцы тлумачаць важны момант грэцкай міфалогіі, нагадаўшы, што кіслая глеба не дазваляе ўкараняцца ўглыб дрэвам, а значыцца і высокіх пад неба беларускіх хвояў там не магло быць. У Егіпце лодкі былі з трысця, etc.
Возьмем трохкутнік Панямоння: Гродна-Слонім-Наваградак. Тут для геапалітычных рушанняў было ўсё неабходнае.
Адсюль шлях з вараг у грэкі быў найздатнейшы. Водныя шляхі (2000 гадоў назад не было канала Агінскага, быў просты водны шлях на Палессе). Карабельны лес (аж да Саветаў), каменныя шахты і металічныя рудні (назвы і іржавыя плямы ад балотнай руды на паверхні дагэтуль). І стратэгічныя запасы збожжа і мяса — дагэтуль!

Вяртанне Панямоння, Гродзеншчыны ў гісторыю і прапаганду робіць цэльнай карту Беларусі і карціну «гісторыі СССР». Дагэтуль яна крывава-бестыяльна фальшуецца!

Што ж такога крамольнага напісаў Ламаносаў, з-за чаго выпадае з прапагандысцка-асветніцкага поля як Беларусі, так і РФ, сённяшняй Расіі?
Ключавое слова тут — Рурык.
Паводле Ламаносава, не Масковія, не «Господін Велікій Новгород», не Кіеў нават — пачатак цывілізацыі, якую нанова хочуць аб’явіць «вялікай» і «рускай», «ісконнаправаслаўнай» etc. Усё гэта задворкі, калоніі невядомай шырокаму чытачу цывілізацыі, пачатак якое — у Панямонні,
з Росі, нават назву якое замазваюць сёння нейкім «Краснаселлем» на рацэ Рось!..
Вы разумееце, як гэты міф, аўтар якога «рускае ўсё», разбурае ўсю ідэалогію «белорусской государственности», расейскага шавінізму, камуна-праваслаўнага імперыялізму, інтэрнацыяналізму па-крамлёўску (сёння інтэграцыя)?
Як ён рушыць імперскую міфалогію Крамля на крыві цэлых народаў і пакаленняў! Ці не дагэтуль за крамольны тэзіс «як беларусы прасвятлялі Маскву» можна вылецець з універсітэта, як некалі мы? А тут — аснова асноваў жа.

Кіеўская Русь з ісконнамаскоўскім праваслаўем; беларусы, якія спрадвеку імкнуліся здаць уласныя валокі (расейкаму памешчыку? У калгасы?) і перайсці пад уладу Масквы, у адзінаверную РПЦ з праваслаўя, але канстанцінопальскага… Славянскія плямёны, што за некалькі дзесяцігоддзяў пераходзяць на адзіную рускую мову, а тады зноў на трыадзіныя племянныя, каб потым зноў у савецкі народ…

Неяк неўпрыкмет Кіеў знікаў, як і Панямонне, заставалася адна Масква-Крэмль… ЦК КПСС… Адзіны народ, «адзін язык», «какая разніца», «кто как хаціт, той так і гаварыт»…

Пакідаю шаноўнага чытача сам-насам з аўтарам — апанентам нарманскай тэорыі, каторы Кацярыне ІІ падводзіў базу пад зварот краю, «злымі лацінянамі адарванага». Ад «так званых рускіх»… тады яшчэ маскавітамі званых.

Дык вось што пісаў Ламаносаў у загадным на пачатку шостым томе (сталінскае выданне, не Пазняка-Шушкевіча!). І ў выдадзеным у 1950 г. томе «Избранные философские произведения» (ГИПЛ)

Варагі…

«былі атнюд не з Скандынавіі, але жылі на ўсходне-паўднёвых берагах Варажскага мора, між Віслай і Дзвіною… Між рэкамі Віслаю і Дзвіною ўпадае ў Варажскае мора ад усходне-паўднёвага боку рака, якая ўверсе каля горада Гродна называецца Немень, а ля вусця свайго слыве Руса.

(Рось упадае ў Нёман за Мастамі —УІ)

Варагі-русь жылі на ўсходне-паўднёвым беразе Варажскага мора, пры рацэ Русе, якая ад гэтых варагаў рускіх сваё імя мае, і што яны часам ад той жа ракі Немені называліся неменьцы або немцы.

Варагамі называліся народы, што жывуць па берагах Варажскага мора, і так росы, ці русь, толькі пры вусцях ракі Немені, цт русы, мелі імя варагаў…

Варагі-русь былі тыя ж з сумежнымі ім беларасійцамі, што жывуць далей на поўдзень, дзе цяпер Наўгародак, ваяводства Мінскае, Мсціслаўскае, Віцебск і Полацк, а ад Полацка прасціраліся і да Старой Русы…»

(Зазначым, варагі — ворагі тым, хто пра іх так адзываўся, маскавітам-летапісцам з ардынскага Усходу. —УІ).

Ламаносаў — не Зянон, не бэнээфы. Ён сучаснік Пятра І. Яго з БДУ не выключыш,
бо навучаўся ў Германіі і свайго імя вучэльню заснаваў. Дык забыць яго, раз нельга забіць: няма вучонага — няма праблем! Тым болей, ёсць думка, што вучоны павінен зарабіць на хлеб (грузчыкам?), а ў вольны час займацца даследаваннямі, бо беларусы аплачваюць навуку не будуць, а толькі спецназ — трэба ж ад некага па карку даставаць.

Таму, відаць, і юбілей Ламаносава быў забыты.

* * *

Уладзімір Іскрык — былы супрацоўнік структур пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?