На Вілейшчыне 7 лістапада добраахвотнікі з Таварыства аховы помнікаў паставілі крыж на месцы пахавання паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Крыж у вёсцы Уладыкі стаяў і раней, але цяпер ён спарахнеў.

Бітва каля Уладыкаў адбылася 16 (28) мая 1863 года. Паўстанцкі атрад на чале з Вінцэнтам Козел-Паклеўскім быў разбіты царскімі войскамі. Кіраўнік загінуў і быў пахаваны каля вёскі. Разам з ім у брацкай магіле пахавалі яшчэ 80 паўстанцаў. Па іншых звестках, там спачывае больш за сто чалавек.

Упарадкаванне магілы паўстанцаў стала працягам рэалізацыі плана вілейскіх актывістаў па святкаванні 150-годдзя паўстання, якое будзе адзначацца ўжо праз некалькі месяцаў. Раней на іншай магіле, у вёсцы Сэрвач, было ўпарадкаванна сямейнае пахаванне Козел-Паклеўскіх. Да гэтай даты запланаваны шэраг іншых мерапрыемстваў. Сярод іх — выданне перакладу кнігі ўдзельніка паўстання на Вілейшчыне Юзафа Данброўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?