На інтэрнэт-аўкцыёне прадаецца мноства разнастайных фотаздымкаў і паштовак з Першай сусветнай вайны, якія тычацца нашай краіны.
Нямецкія жаўнеры не пісалі тады доўгіх лістоў, а дасылалі дахаты палявой поштай паштоўкі ці фотакарткі з краявідамі тых мясцін, дзе ім даводзілася ваяваць. Не маглі абысці сваёю ўвагаю немцы і жыхароў беларускай зямелькі, з якімі ім давялося сутыкнуцца, жыць у адных хатах, нешта купляць мець нейкія зносіны. Дзякуючы гэтаму для гісторыі захаваліся выявы нашых продкаў у тыя часы, што апынуліся ў віхуры вайны.
У лахманах і нацыянальных строях, з болем у вачах, стомленыя вайною, некуды шыбуючы з клункамі і дзецьмі яны ўглядаюцца на нас праз амаль стагоддзе з тых старых картак.

Кабеце 107 гадоў!

Кабеце 107 гадоў!

“Тры цывільныя асобы”

“Тры цывільныя асобы”

"Бацька траіх дзяцей"

"Бацька траіх дзяцей"

“Дзве кабеты”

“Дзве кабеты”

Беларусы з вёскі Ракітна (цяпер Лунінецкі раён) у народных строях.

Беларусы з вёскі Ракітна (цяпер Лунінецкі раён) у народных строях.

На адным са здымкаў адбіліся беларускія старыя з вёскі Краснагорка» (Хутчэй за ўсё сучасная вёска ў Плюскім сельсавеце Браслаўскага раёну). Дарэчы, на фота пазначана, што кабеце 107 год!

Яшчэ тры здымкі зроблены невядомым салдатам 2-га батальёну, 8-га пяхотнага палка, 5-га рэзервовага дывізіёну. Здымкі адрасаваныя ў Гёрліц да Карла Фрыца Баўэра.

На тэрыторыі Беларусі 5-ты рэзервовы дывізіён прымаў удзел у наступных вайсковых дзеях:

1915 год

13 — 18 верасня — Бітва за Слонім

З 19 — 24 верасня — Баі на вучастку Шчара-Сервеч

ад 25 верасня- пазіцыйныя баі на вучастку Шчара-Сервеч

1916 год

да 4 май — пазіцыйныя баі на вучастку Шчара-Сервеч

16 красавіка — 19 чэрвеня — у рэзерве 9-й і 12-й армій

20 чэрвеня па 3 ліпеня — пазіцыйная вайна на Прыпяцкіх балотах

3–9 верасня — Бітва пад Баранавічамі (Скробава-Гарадзішчанская аперацыя)

пасля да 31 снежня — пазіцыйная вайна на вучастку Шчара-Сервеч

Здымкі падпісаныя лютым 1916 году, таму ўсе беларусы паходзяць з ваколіц вучастка Шчара-Сервеч, дзе ў той час знаходзіўся дывізіон.

Усе чатыры вышэйадзначаных аўкцыёны сканчваюцца 7 лістапада. Пачатковыя кошты здымкаў па 1 еўра без перасылкі.

Яшчэ адна паштоўка, на якой беларусы з вёскі Ракітна (цяпер Лунінецкі раён) прадстаўлены не такімі бедакамі, і ў народных строях, каштуе 8 еўра без перасылкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?