Зух на Audi на вуліцы Някрасава ў Мінску павесяліўся: выехаў на сустрэчку, падрэзаўшы другую машыну. У адказ кіроўца і пасажыр іншага аўтамабіля вырашылі правучыць яго. На святлафоры яны выскачылі з аўто і накінуліся з кулакамі на кіроўцу Audi A4.

Адбылося здарэнне каля 12:30 у мінулую суботу. Немаладыя на выгляд мужчыны адкрылі дзверы Audi і сталі нагамі і рукамі збіваць яе кіроўцу. Калі той уцёк, яны кінуліся за ім у пагоню.

Дарожная агрэсія спараджае яшчэ большую агрэсію. Кіроўца Audi дапусціў адміністрацыйнае правапарушэнне, а вось у яго апанентаў могуць узнікнуць праблемы з крымінальным заканадаўствам. Першаму дастаткова звярнуцца з заявай у міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?