Віцебскі абласны выканаўчы камітэт размясціў заяўку на куплю трох легкавых аўтамабіляў прыкладным коштам $55 тыс. кожны на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн. Зыходзячы з апісання патрабаванняў да транспартнага сродку, можна выказаць здагадку, што чыноўнікаў цікавіць паўнапрывадны аўтамабіль Skoda Superb 4×4 3.6 FSI колеру чорны металік.

У якасці абавязковых патрабаванняў да аўтамабіля ў заяўцы згадваюцца:
6-цыліндравы рухавік 3.6 FSI, лёгкасплаўныя 16 — ці 17-цалевыя дыскі, поўны прывад, пакет абсталявання для дрэнных дарог, цёмнае таніраванае задняе шкло, круіз-кантроль, камфорт-пакет для курцоў, а таксама салон Glamour (гладкая скура) з аздабленнем Noblese (пад дрэва).
Конкурсныя дакументы плануецца прымаць аж да 17 кастрычніка — даты правядзення канчатковых таргоў. У якасці крыніцы фінансавання закупкі паказаны абласны бюджэт.

Цікава, што заяўка на набыццё аўтамабіляў была размешчана праз 6 дзён пасля нарады ў Лукашэнкі, на якім ён даў даручэнне кантралюючым органам пільна сачыць за даходамі і расходамі беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?