Фраза напісаная на копцкай мове ў чацвёртым стагоддзі на папірусе, які памерам меншы за візітоўку — яе, гэтай фразы, няма ў Святым Пісанні. Ніжэй за радок пра Ісуса яшчэ адзін, які прачытаны як «яна здолее быць маім вучнем», паведамляе The New York Times.

Гэтае адкрыццё прадставіла ў аўторак у Рыме на Міжнароднай канферэнцыі копцкіх даследаванняў Карэн Кінг, якая апублікавала некалькі кніг па гісторыі Евангелля.

Паходжанне папіруса застаецца загадкай, ягоны ўладальнік пажадаў застацца неназваным.
Тыя адмыслоўцы ў галіне папірусаў і копцкай мовы, якія бачылі папірус, лічаць, што гэта, хутчэй за ўсё, не падробка. Але Карэн Кінг кажа, што неабходныя далейшыя даследаванні.
Натуральна, гэтая знаходка можа зноў распаліць дыскусію — ці быў Ісус Хрыстос жанаты,
ці была, у гэтым выпадку, ягонай жонкай Марыя Магдалена і ці меў ён вучаніцу.
Гэтыя дэбаты ідуць не адно стагоддзе — але яны набываюць актуальнасць сёння, калі хрысціянскі сьвет абмяркоўвае праблему месца жанчынаў у царкоўным служэнні.
Дыскусія асабліва вострая ў рыма-каталіцкай Царкве, дзе, нягледзячы на заклікі да пераменаў, Ватыкан пацвярджае тое, што святарства не можа быць дазволенае жанчынам і жанатым мужчынам — бо гэта супярэчыць практыцы, усталяванай Ісусам Хрыстом.

Цяперашняя знаходка можа ўспрымацца пацвярджэннем версіі, што Хрыстос быў жанаты.

Пра тое, што ў Ісуса была жонка, гаворыцца ў кнізе Дэна Браўна «Код да Вінчы» і аднайменным фільме, але доктар Кінг кажа, што яе даследаванне не мае нічога супольнага з тэорыяй аўтара бестселера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?