Хорыа Тэкаў.

Хорыа Тэкаў.

Вядомы беларускі тэнісіст Максім Мірны ў наступным сезоне будзе выступаць у пары не з канадцам Даніэлем Нестарам, а з румынам Хорыям Тэкаў.
Пра гэта беларус распавёў у Лодзі пасля матчу Кубка Дэвіса з камандай Польшчы.

Мірны і Нестар гулялі разам на працягу двух гадоў і двойчы выйгралі турнір «Вялікага шлема» — «Ралан Гарос». Усяго за час сумесных выступаў яны выйгралі 8 турніраў пад эгідай АТП, у тым ліку і выніковы 2011 года, і доўгі час займалі першае месца ў сусветным парным рэйтынгу. Максім Мірны зазначыў, што яны з Даніэлем Нестарам вельмі добрыя сябры і рашэнне аб расставанні прынялі сумесна.

Справа ў тым, сказаў Мірны, што ў канадскага тэнісіста на наступны год вялікія планы, і ён мае намер выступаць часта, а Максіма пераследуюць траўмы.

Мірны таксама адзначыў, што пры выбары партнёра адным з вырашальных момантаў з’яўляецца адлегласць — важна, каб калегі жылі непадалёк і маглі часцей трэніравацца разам. З Нестарам ж гэтага не атрымлівалася — Мірны заставаўся ў Еўропе, а яго калега адпраўляўся да сябе дадому ў Таронта. У новым сезоне 40-гадовы канадзец будзе гуляць у пары з 38-гадовым індыйцам Махешам Бхупаці, які раней быў партнёрам Мірнага.

Што тычыцца новага калегі Мірнага Хорыі Тэкаў, то ў апошнія гады ён гуляў у дуэце са шведам Робертам Ліндстэтам.
За час сваёй прафесійнай кар’еры 27-гадовы румынскі тэнісіст выйграў 13 парных тытулаў, а ў актыве Максіма Мірнага 45 такіх перамог (з рознымі партнёрамі). Акрамя таго, сёлета Мірны ў пары з Вікторыяй Азаранкай стаў алімпійскім чэмпіёнам у спаборніцтвах змяшаных пар.

Цяпер пара Мірны/Нестар займае 2-е месца ў сусветным рэйтынгу (пасля амерыканцаў Боба і Майка Браянаў), а Тэкаў і Ліндстэт знаходзяцца 6-й пазіцыі. Не выключана, што ў пачатку лістапада гэтыя дуэты сустрэнуцца паміж сабой на выніковым турніры ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?