Пасол Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка сустрэўся з лідарамі грамадскіх аб’яднанняў «Айкол
Як паведамляе інфармагенцтва www.24.kg са спасылкай на сустаршыню «Мекен шэітэры» Арстанбека Сагындыкава, падчас сустрэчы Дзенісенка заявіў, што пасольства Беларусі цесна супрацоўнічае з МЗС Кыргызстана. «Было абяцана, што цяпер кожныя тры дні дыпламаты будуць сустракацца з Аскарам Бешымавым і праз яго паведамляць, на якой стадыі знаходзіцца вырашэнне справы па экстрадыцыі Бакіевых. Мы вырашылі ім даць час, усё роўна за адзін дзень Бакіевых не змогуць прывезці. Мітынгоўцы разыходзяцца», — расказаў грамадскі актывіст.
Трэба адзначыць, што чатыры дні таму пасол Беларусі ўжо сустракаўся з членамі «Айкол
«Ён запэўніваў нас, што фотаздымкі, распаўсюджаныя ў інтэрнэце, не больш як фоташоп», — сказаў журналістам Сагындыкаў.
Сёння, паводле яго слоў, да пратэстантаў на працягу трох гадзін ніхто не выходзіў. «Мітынгоўцы, раззлаваўшыся, закідалі камянямі будынак: разбілі шыбы будынка пасольства», — растлумачыў грамадскі актывіст учынкі ўдзельнікаў акцыі.
Як паведамлялася раней, раніцай 28 жніўня на пасольства Беларусі ў Бішкеку напад учынілі сваякі ахвяр дзяржаўнага перавароту 2010 года, якія патрабуюць экстрадыцыі з Мінска скінутага прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата Жаныбека. Бакіевы абвінавачваюцца ва ўчыненні цяжкіх крымінальных злачынстваў. Удзельнікі акцыі патрабуюць спынення працы пасольства і разрыву дыпадносін з уладамі Беларусі, якія «хаваюць забойцаў». Мітынгоўцы патрабуюць, каб да іх выйшаў пасол.
Сёння ж раніцай у беларускае МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Кыргызстана.
«Ён катэгарычна папярэджаны аб недапушчальнасці правакацыйных дзеянняў, якія ставяць пад пагрозу дзейнасць дыпламатычнага прадстаўніцтва і яго супрацоўнікаў. Беларускі бок запатрабаваў забяспечыць надзейную ахову пасольства», — паведаміў
- 24 жніўня Кыргызстан адклікаў з Беларусі свайго пасла. Нагодай для дыпламатычнага канфлікту сталі выкладзеныя ў інтэрнэт фатаграфіі брата
- МЗС Кыргызстана нагадала беларускаму боку, што Бакіеў знаходзіцца ў міжнародным вышуку, у тым ліку па лініі Інтэрпола, паводле абвінавачвання ў асабліва цяжкіх злачынствах. Кіргізскі бок спадзяецца, што афіцыйны Мінск «прыме ўсе вычарпальныя меры па неадкладным затрыманні і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева ў Кыргызскую Рэспубліку ў межах дзейных міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх з’яўляюцца як Кыргызстан, так і Беларусь», заявіў 27 жніўня ў Мінску прадстаўнік кіргізскага пасольства.
- У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога ўлада перайшла ў рукі часовага кааліцыйнага ўрада, што складаецца з лідараў апазіцыйных партый. Пры гэтым загінулі прыкладна 90 чалавек, амаль тысячу атрымалі раненні.
- Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года паводле асабістага запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай выдаць Бакіева, але атрымлівалі адмову. Паводле меркавання беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.