27 жніўня пазбавілі рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса.

Ён меўся балвтавацца па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62.

«Гэта было прадказальна, — заявіў Анатоль Букас. — Я ўдзельнічаю ў парламенцкіх выбарах ужо восьмы раз, і толькі двойчы акруговая камісія рэгістравала кандыдатам непасрэдна, а ўсялякі іншы раз — толькі пасля патрабавання Цэнтравыбаркама», — заявіў Анатоль Букас.

Як паведамляе выбарчая камісія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62, Анатоль Букас «не ўказаў звесткі, што ў 2011 годзе прадаў уласны аўтамабіль. Таму члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за пазбаўленне рэгістрацыі кандыдата Анатоля Букаса».

Такім чынам, па Барысаўскай выбарчай акрузе №62 засталіся два кандыдаты — кіраўніца справамі Барысаўскага райвыканкама Тамара Красоўская і намеснік старшыні АГП Леў Марголін. Апошні мае намер зняць сваю кандыдатуру за тыдзень да выбараў. У такім разе чыноўніцы Красоўскай альтэрнатывы не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?