Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, пераважна па ўсходзе, кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +8–15°С, днём +14–20°С.

У Мінску 28 жніўня ноччу і раніцай кароткачасовыя дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу

+11–13°С, днём +16–18°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 29 жніўня пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–12°С,

днём +16–23°С.
30 жніўня пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 3–8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу +5–12°С, днём +18–25°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?