Інтэр’ер кватэры ці дома шмат чаго можа расказаць пра яго гаспадароў. У тым ліку і патэнцыйнаму купцу такога жылля.

Праглядаючы аб’явы на сайтах нерухомасці, можна адшукаць прыклады таго, як легкадумна адносяцца да фотарэкламы некаторыя прадаўцы жылля.

Напрыклад, катэдж у прыгарадзе Мінска ў маладзечанскім кірунку коштам 400000 у.а. Не будзем ацэньваць густы гаспадароў, а спынімся толькі на адным фотаздымку. На ім кухня, у цэнтры кадра — клейкая стужка, аблепленая мухамі.

Бывае, што на сайты нерухомасці трапляюць фота кватэр, якія нават элементарна перад гэтым не прыбралі. Пыльная падлога, нямыты посуд на кухонным стале і г.д.

З агульных назіранняў — многім беларусам бракуе пачуцця індывідуальнасці ў афармленні жытла. Стандартныя падвясныя столі з гіпсакардону, прымітыўныя кітайскія карцінкі на сценах, стракатыя шпалеры, не менш стракатыя плюшавыя цацкі на канапах і крэслах. А яшчэ мода на абразы — кватэр, са сценаў якіх на вас глядзіць лік кагосьці са святых, на сайтах нерухомасці трапляецца нямала. Часам рэлігійнае ўпісваецца ў інтэр’ер даволі спрэчным чынам.

Адна са сталічных кватэр. Над уваходам крыж, выкладзены з абразоў. Над ім кітайскія званочкі, а на сценах побач карцінкі коцікаў і сабачак.

Зрэшты, бадай не варта пераймацца за поспех продажу такіх кватэр. Аб’ёмы прапановы безгустоўна абстаўленага жытла напэўна ж сведчаць пра наяўнасць попыту на іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?