Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв’ю «Белсату» распавёў старшыня камітэту замежных справаў літоўскага Сейму Эмануэліс Зінгерыс.

Суразмоўца пацвердзіў, што Літва правядзе расследаванне ў справе перасячэння шведамі беларуска-літоўскай мяжы. Палітык адразу зазначыў, што, на ягоную думку,

маштаб парушэнняў правоў чалавека ўладамі Беларусі нельга параўнаць з акцыяй, падчас якой шведскія праваабаронцы скінулі на тэрыторыю Беларусі плюшавыя цацкі.
Гаворачы аб расследаванні, Эмануэліс Зінгерыс прыгадаў, што аднойчы Літва ўжо моцна апяклася, падаўшы афіцыйнаму Менску звесткі пра банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага.
Тады інфармацыю выкарысталі дзеля барацьбы рэжыму з палітычным апанентам, таму гэтым разам нашая паўночная суседка добра падумае, перш як падзяліцца вынікамі расследавання ў справе шведаў. Не выключана, што звесткі таксама выкарыстаюць у палітычных мэтах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?