У рэдакцыю «Радыё Свабода» трапіла відэа, на якім чалавек у форме афіцэра мінскай міліцыі дакладвае па рацыі, што міліцыя гатовая перайсці на бок дэманстрантаў.

Як высветлілася, відэа было зробленае падчас здымак фільма «Жыве Беларусь». Дзеянне адбываецца на Плошчы 19 снежня 2010 года. Аўтары фільма разглядалі альтэрнатыўныя сцэнары развіцця падзей.

У ролі начальніка мінскай міліцыі, які кіраваў разгонам акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый выбараў, — Дзмітрый Бародка, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?