З пачатку года на гэтай кругавой развязцы інспектары зарэгістравалі каля 150 сутыкненняў транспартных сродкаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на старшага інжынера па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Савецкага раёна Алега Шкурскага. У асноўным гэта аварыі з матэрыяльнай шкодай і без пацярпелых. Асноўная прычына здарэнняў — парушэнне правілаў манеўравання, лічаць у Дзяржаўтаінспекцыі.

Сярод іншых фактараў, якія ўплываюць на аварыйнасць плошчы, называюць невыкананне бяспечнай дыстанцыі і бакавога інтэрвалу, а таксама няўважлівасць тых, хто знаходзіцца за рулём.

— Пры ўездзе на скрыжаванне з кругавым рухам, а таксама падчас руху па крузе важна выконваць палоснасць руху, — адзначыў Алег Шкурскі. — Менавіта з гэтым узнікаюць праблемы ў большасці кіроўцаў. Складанасці ўзнікаюць і тады, калі дарожная разметка сцёртая або ледзь бачная. У такіх умовах кіроўцу даводзіцца вызначаць колькасць палос на вока, а праезд участка кругавога руху робіцца вельмі складанай задачай. Дзякуючы новай разметцы кіроўцам стала лягчэй арыентавацца на крузе.

Рэканструкцыя плошчы Бангалор, якая лічыцца «лідарам» па колькасці дробных ДТЗ у Мінску, была запланаваная на лета — яе хацелі «разрэзаць» у двух кірунках, каб атрымалася скрыжаванне са святлафорным рэгуляваннем. Аднак працы так і не пачаліся. Спецыялісты кажуць, што цяпер грошай на рэканструкцыю няма. Яна адкладзеная на няпэўны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?