Жонкі гульцоў зборнай Украіны Яўгена Селязнёва, Яўгена Канаплянкі і Алега Гусева напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболе паўсталі ў вельмі адкрытым вобразе на старонках мужчынскага часопіса.

Дзеля перамогі зборнай Украіны на хатнім Еўра-2012 дамы знялі з сябе вопратку і звярнуліся да сваіх мужоў з заклікам: «Без медалёў не вяртайцеся!».

«Шчыра кажучы, я думала, што Жэня катэгарычна будзе супраць здымак. Але ён на здзіўленне спакойна выслухаў: надта не ўзрадаваўся, але і не нерваваўся. Толькі сказаў: «Рабі, што хочаш!» — цытуе жонку Яўгена Селязнёва Алу ТСН.ua.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0