Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка 22 мая ў Мінску на
«Усяго ў нашых архівах знаходзяцца 58 унікальных дакументаў. Усе яны захоўваюцца ў спецыяльных сховішчах, пры спецыяльных умовах, у спецыяльных сейфах. Самы стары з дакументаў датаваны 1391 годам. Таксама ў нас ёсць пергаментныя граматы
Доступ да такіх рарытэтных дакументаў абмежаваны.Як растлумачыў Адамушка, няма сэнсу рызыкаваць і даваць доступ да такіх рэліквій нават за вялікія грошы: «Калі нешта здарыцца, гэта будзе каштаваць нам у разы даражэй. Плюс такія дакументы павінны захоўвацца толькі ў спецыяльных умовах».
Паводле слоў кіраўніка дэпартамента, у дзяржаўных архівах Беларусі зараз знаходзяцца больш як 12 мільёнаў спраў, 300 тысяч з іх — дакументы асаблівай каштоўнасці. Яшчэ 6 мільёнаў дакументаў чакаюць свайго прыёму ў архіў. «Калі паставіць справу да справы, то атрымаецца дарожка даўжынёй амаль 200 кіламетраў», — сказаў Адамушка.
Архівы Беларусі — адны з самых адкрытых на прасторы былога СССР, падкрэсліў спецыяліст. «Напрыклад, у нас рассакрэчаны 93% партыйных архіваў. Мы адны з першых паказалі грамадскасці дакументы, што тычацца чарнобыльскай трагедыі, прычым мы апублікавалі самыя цікавыя дакументы, 1986–1991 гадоў», — зазначыў Адамушка.
У сістэму архіўных органаў і ўстаноў Беларусі ўваходзяць шэсць рэспубліканскіх, дзевяць абласных, 16 занальных архіваў, дзве