У лонданскім архіве «Бібліятэкі Альфрэда Вінера» знойдзеная нацысцкая справаздача аб дэпартацыі габрэяў, піша DerWesten. 9 мая ў Дзюсельдорфе яе прадставіў нямецкі гісторык Бастыян Флерман, які зрабіў гэта адкрыццё.
Раней гісторыкам быў вядомы толькі адзін падобны дакумент,паколькі большасць іх была знішчаная нацыстамі ў канцы вайны.
У знойдзеным паліцэйскім пратаколе
гаворка ідзе пра дэпартацыю 992 нямецкіх габрэяў. 10 лістапада 1941 года іх вывезлі цягніком з Дзюсельдорфа ў мінскае гета. Толькі пяцёра з іх перажылі Халакост.
Справаздача аб дэпартацыі была складзеная кіраўніком суправаджальнага канвою, супрацоўнікам Дзюсельдорфскай паліцыі і членам СС Вільгельмам Мойрынам (Wilhelm Meurin). У пратаколе падрабязна апісаныя дэталі паездкі, усе прыпынкі на шляху да Мінска. Мойрын пісаў, што
частку дарогі ў цягніку не было ацяплення, у той час як стаяліУся паездка працягвалася чатыры дні, і ўвесь гэты час зняволеных габрэяў не выпускалі з вагонаў.18-градусныя маразы. Акрамя таго, пасля савецкай мяжы скончылася вада.
Мінімум увагі Мойрын надаў стану дэпартаваных. Пры гэтым
ён заўважыў, што яму прыйдзецца вяртацца ў Германію трэцім класам, што пайка алкаголю для такой доўгай паездкі занадта бедная, а канваірам не перашкаджала б выдаць навушнікі.
Начальнік канвою таксама паведаміў, што 300 чалавек у цягніку не могуць самастойна перасоўвацца. Аднак, паводле яго слоў, разгрузка цягніка укладзецца ў запланаваныя тэрміны. Ён таксама дадаў, што
8000 «рускіх габрэяў» з мінскага гета да таго часу ўжо былі расстраляныя.
Вільгельм Мойрин стаў ў 1942 годзе камандзірам роты ў
Раней была вядомая толькі справаздача кіраўніка Дзюсельдорфскай паліцыі Паўля Залітэра (Paul Salitter) аб дэпартацыі 11 снежня 1941 года 1007 нямецкіх габрэяў у Рыгу.