У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці адноўленая сістэма продажу тавараў першай неабходнасці ў пазыку. Выключэнне складаюць гарэлачныя і тытунёвыя вырабы, паведамляе інтэрнэт-сайт Слаўгарадскай раённай газеты “Прысожскі край”.

Кожны жыхар Слаўгарадскага раёна зможа пазычыць у крамах прадуктаў і тавараў першай неабходнасці ў на суму ў памеры трыста тысяч рублёў на аднаго пакупніка ў месяц.
Рашэнне раённых уладаў падаецца як чарговае сведчанне клопату аб простых людзях.

Між тым, раней

сістэма набыцця самага неабходнага ў крамах у пазыку існавала ў Магілёўскай вобласці на працягу шэрагу гадоў. Калі яна была адмененая некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады тлумачылі гэта як яскравае сведчанне росту дабрабыту
насельніцтва “квітнеючай” Беларусі.

Зараз

улады Слаўгарадскага раёна самі пацвердзілі той факт, што простым людзям не хапае мізэрных заробкаў і пенсій нават на тавары першай неабходнасці.
Нагадаем, што
ў падручніках па гісторыі савецкіх часоў факт продажу тавараў па запісу ў пазыковых кніжках у перыяд царызму ўзгадваўся як яскравы прыклад жабрацкага стану насельніцтва і жорсткай эксплуатацыі працоўных.

Па дадзеных Белстату, намінальная налічаная

сярэднемесячная заработная плата па Слаўгарадскаму раёну за студзень-люты гэтага года склала 1 956,2 тыс. рублёў.
Рэальная заработная плата да адпаведнага перыяду мінулага 2011 года склала толькі 91,5 %.

Застаецца толькі нагадаць, што артыкул 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кажа пра тое, што “Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Кожны мае права на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?