19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу наляцела раптоўная завіруха.
Кіроўцы аўто масава сігналілі акцыі.
Мітынг сабраўся, нягледзячы на застрашванне.
Для многіх Плошча стала дарогай у жыццё.
«За свабоду» было лозунгам той кампаніі.
Плошча адбывалася ў люты мароз.
Прэзідэнцкія выбары 19 сакавіка 2006, якія прызналі сфальсіфікаванымі міжнародныя арганізацыі, вывелі на Плошчу некалькі дзясяткаў тысяч абураных людзей. Нягледзячы на холад і завіруху, адбыўся найбольшы мітынг дзесяцігоддзя.
Сабраліся і назаўтра. 20 сакавіка
моладзь, у адказ на нерашучае маўчанне палітыкаў, гукнула «Застаемся!» і паставіла на Плошчы першыя намёты,вакол якіх шчыльным колам сталі людзі.
Мястэчка паду лютыя маразы, аточанае «ціхарамі», якія хапалі ўсіх, хто спрабаваў пранесці на Кастрычніцкую ежу і цёплую вопратку.бел-чырвона-белымі сцягамі прастаяла ў цэнтры Мінска, насупраць рэзідэнцыі, да 24 сакавіка —
Напярэдадні Дня Волі нервы аднаго з бакоў процістаяння не вытрымалі:
а3-й ночы 24 сакавіка спецназ брутальна знішчыў намётавы гарадок, арыштаваўшы некалькі соцень яго насельнікаў. Усяго каля тысячы чалавек прайшлі ў тую вясну праз арышты і «суткі».
Многае тады было ўпершыню. Упершыню была асэнсаваная гіганцкая роля інтэрнэту як сродка непадкантрольнай камунікацыі. Упершыню, пасля гадоў апатыі і бязвер’я, прыхільнікі пераменаў пабачылі, колькі іх насамрэч многа. Упершыню пратэст замацаваўся на галоўнай, інаўгурацыйнай плошчы краіны, дзе некалі стаяў помнік Сталіну.